
Ponia Pūga ir dovanos / Спадарыня Мяцеліца і падарункі (balt.k)
- Data
- Kaina
- Nuo 20 €
Trumpai
- Trukmė
- 1 val.
Aprašymas
Baltarusių kalba
Беларуская мова
Kai ant žemės tyliai krinta sniegas, atrodo, kad ten, aukštai, kažkas plakdamas purena didžiulę baltą pūkinę paklodę, ir pūkeliai skrenda žemyn — ant stogų, ant žibintų, ant delnų. Taip ir yra! Tai Ponia Pūga šeimininkauja savo žiemos karalystėje.
Ponia Pūga mėgsta dovanoti žmonėms dovanas — ir ne tik sniegines bei ledines! Gerumas ir darbštumas kelia jai pagarbą. O su tinginiais ji griežta! Ateikite ir patys apie viską sužinosite!
Bet pasaka — tai tik pradžia. Kai ji baigsis, į sceną išeis Kaledų Senelis, ir jo dovanos atiteks visiems-visiems vaikams. Juk vaikai dar tik mokosi būti gerais, dėmesingais, darbščiais ir kūrybingais. Ir kiekvienas vaikas nusipelno stebuklo.
Rekomenduojamas amžius: 3–11 metų
🎭 Kas jūsų laukia:
-Ryškūs personažai
-Aktoriai ir jų draugai lėlės
-Interaktyvūs žaidimai spektaklio metu ir interaktyvi siena pramogoms foje
-Kaledų Senelis ir dovanos — finale, visiems vaikams.
Naujametinė nuotaika — sniegas, juokas, šventė ir magija.
📍 Spektaklis vyks adresu Gedimino pr. 45, Vilnius.
⏰ 14:30 – salės durys atsidaro žiūrovams. Spektaklio pradžia – 15:00 val.
Spektaklio trukmė: 45 minutės + 15 minučių susitikimas su Kaledų Seneliu ir dovanų įteikimas.
.🎁 Dovanos:
Kiekvienas suaugusysis, pirkdamas bilietą, tampa truputį burtininku visiems salėje esantiems vaikams — nes dovanos, skirtos būtent vaikams ir yra įskaičiuotos į visų bilietų kainą.
Laukiame jūsų mūsų teatre!
______________________________________________________
Калі на зямлю ціха падае снег, здаецца, быццам недзе высока-высока ў небе, хтосьці ўзбівае велізарную белую пухавую пярыну, і пушынкі ляцяць уніз — на дахі, на ліхтары, на далоні. Так і ёсць! Гэта Спадарыня Мяцеліца гаспадарыць у сваім зімовым царстве.
Спадарыня Мяцеліца любіць рабіць людзям падарункі — і не толькі снежныя і ледзяныя! Дабрыня і працавітасць выклікаюць у яе павагу. А з лянівымі яна строгая! Прыходзьце, і вы самі пра ўсё даведаецеся!
Але казка — гэта толькі пачатак. Калі яна скончыцца, на сцэну выйдзе Дзед Мароз, і яго падарункі дастануцца ўсім-усім дзецям. Бо дзеці толькі вучацца быць добрымі, уважлівымі, працавітымі і творчымі.
Рэкамендуемы ўзрост: 3–11 гадоў
🎭 Што вас чакае:
-Яскравыя персанажы
-Акцёры і іх сябры — лялькі
-Інтэрактыўныя гульні падчас спектакля і інтэрактыўная сцяна для забаў у фае
-Дзед Мароз і падарункі — у фінале, для ўсіх дзяцей.
-Навагодні настрой — снег, смех, свята і чараўніцтва.
📍 Спектакль адбудзецца па адрасе Gedimino pr. 45, Vilnius.
⏰ 14:30 – адкрыццё дзвярэй залы для гледачоў. Пачатак спектакля – у 15:00.
Працягласць спектакля: 45 хвілін + 15 хвілін сустрэчы з Дзедам Марозам і ўручэння падарункаў.
🎁 Падарункі:
Кожны дарослы, купляючы білет, становіцца крыху чараўніком для ўсіх дзяцей, якія знаходзяцца ў зале, — бо падарункі прызначаны менавіта дзецям і ўжо ўключаны ў кошт усіх білетаў.
🎟 БІЛЕТЫ:
Білеты можна набыць загадзя анлайн або непасрэдна ў дзень спектакля перад уваходам у залу.
❗
Звярніце ўвагу, што білеты ў першы рад прызначаны для дзяцей. Купляйце іх толькі ў тым выпадку, калі ваша дзіця ўжо можа самастойна сядзець у глядзельнай зале асобна ад бацькоў. Астатнія месцы падыходзяць як для дарослых, так і для дзяцей.
Мы прымаем заяўкі на правядзенне спектакляў ад груп і арганізацый.
Інфармацыя і рэгістрацыя па тэлефоне: +37066518995 і электроннай пошце: info@parnas.ccompany
Чакаем вас у нашым тэатры!
Vieta
Gedimino Prospektas 45
Gedimino Prospektas 45, Vilnius, Vilniaus m. sav., Lietuva
Vilnius
Atidaryti žemėlapyjeGaukite panašius renginius el. paštu.
